Збірка пісень за темою'Колядки білоруською мовою'

А у сьвеце нам навіна была. Сьвяты вечар!

1. А у сьвеце нам навіна была. Сьвяты вечар!
2. Там Прачыстая Сына радзіла. Сьвяты вечар!
3. Ў небе зорачкі засьвяціліся. Сьвяты вечар!
4. Прыйшлі мудрацы, пакланіліся. Сьвяты вечар!
5. Каб забіць Дзіця Ірад сам пайшоў. Сьвяты вечар!
6. Ды да ясляў шлях неяк не знайшоў. Сьвяты вечар!
7. Узрасло Дзіця — Госпад Хрыстос Бог. Сьвяты вечар!
8. Правды сьвет знайсьці Ён [...]

Сьвецяць, сьвецяць зорачкі

Сьвецяць, сьвецяць зорачкі,
Зоркі брылянцістыя,
На палі, узгорачкі,
На лясы цяністыя.
2. Ціша сяньня в вечары
На ўвесь сьвет пасьцелецца.
Залатымі шышкамі
Мы асыплем ёлачку.
3. Загарымся сьвечкамі
Залатымі, яснымі.
Слава Богу ўзвышняму,
На зямельцы шчасьцейка.